Гэта было адзначана на мерапрыемстве ў пасольстве Індыі ў Беларусі, прысвечаным 50-годдзю ITEC.
Больш як 250 беларусаў прайшлі навучанне на курсах рознай тэматыкі Праграмы індыйскага тэхнічнага і эканамічнага супрацоўніцтва (ITEC).
Урад Індыі па ўсім свеце праводзіць серыю мерапрыемстваў у сувязі з гэтым юбілеем з 15 верасня 2014 года па 15 верасня 2015 года. Паводле слоў спецыялістаў, праграма ITEC з`яўляецца важнейшым механізмам абмену ведамі, навыкамі, яна набыла вялікую папулярнасць. У 2013-2014 гадах па праграме ITEC было выдзелена больш як 10 тыс. стыпендый 161 краіне, уключаючы Беларусь.
Грамадзяне Беларусі як краіны - партнёра праграмы ITEC праходзілі навучанне на розных курсах з 1993 года, у прыватнасці на курсах менеджменту, адміністравання, банкаўскай і фінансавай дзейнасці, англійскай мовы, журналістыкі, дыпламатыі, прадпрымальніцтва, медыцыны, крыміналістыкі, падрыхтоўкі заканадаўчых актаў для замежных парламентарыяў і органаў дзяржаўнага кіравання. Беларусам штогод выдзяляецца 45 стыпендый па праграме ITEC.
26 верасня 2014, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
26 верасня 2014, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/520/27595
Текущая дата: 15.11.2024