Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка разлічвае на рэалізацыю Эмірам Кустурыцам сумесных праектаў з Беларуссю



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эміра Кустурыцу з 60-годдзем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вы з`яўляецеся прызнаным ва ўсім свеце майстрам сучаснага кінематографа. Вашы яркія, жыццесцвярджальныя фільмы карыстаюцца папулярнасцю ў Беларусі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што творчыя планы Эміра Кустурыцы дадуць магчымасць рэалізаваць сумесныя праекты з Беларуссю, дзе яго добра ведаюць і цэняць.

24 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/522/28389
Текущая дата: 27.12.2024