Аб гэтым паведаміў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін.
Украінскі Кабмін зацвердзіў пагадненне аб Палажэнні аб дэмаркацыі дзяржаўнай граніцы паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь.
Паводле яго слоў, гэтым пагадненнем "фіксуюцца ключавыя параметры і сумеснай камісіі з Беларуссю, і (пагранічныя) знакі, якія будуць устанаўлівацца". Фактычна пачынаецца работа па дэмаркацыі граніцы. "Мы ўжо вызначылі ўсе ўчасткі, працуем з беларускім бокам і час не трацім", - падкрэсліў Клімкін. У бліжэйшы час пачнецца нанясенне маркіроўкі на мясцовасць.
Клімкін заявіў, што ў 2015 годзе трэба будзе ажыццявіць "асноўны аб`ём работ" па пытанні дэмаркацыі дзяржграніцы.
Агульная працягласць дзяржаўнай граніцы Украіны і Беларусі складае 1084,2 км.
У Беларусі раней былі спрошчаны некаторыя працэдуры для правядзення дэмаркацыі граніцы з Украінай. Прэзідэнт Беларусі 1 верасня 2014 года падпісаў адпаведны ўказ нумар 422 "Аб дэмаркацыі Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь з Украінай".
12 лістапада 2014, Кіеў
БЕЛТА - ТАСС
12 лістапада 2014, Кіеў
БЕЛТА - ТАСС
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/524/28168
Текущая дата: 27.12.2024