Белорусский портал в Казахстане

У Выканкам СНД не паступала ніякіх афіцыйных зваротаў аб выхадзе Украіны з Садружнасці



Аб гэтым паведаміў 12 жніўня старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

Што датычыцца магчымага выхаду Украіны з СНД, Сяргей Лебедзеў адзначыў, што ніякіх зваротаў у адрас Выканкама СНД і яго кіраўніцтва наконт гэтага не паступала. Больш таго, паводле яго слоў, прадстаўнікі Украіны прадаўжаюць удзельнічаць у пасяджэннях камісіі па эканамічных пытаннях у Маскве. «Мы накіроўваем усе дакументы, якія прымаюцца ў рамках СНД, ва Украіну і вельмі спадзяёмся, што пасля дасягнення міру і згоды ў гэтай краіне Украіна прадоўжыць інтэграцыйнае супрацоўніцтва», — падкрэсліў ён.

Сяргей Лебедзеў таксама дадаў, што «афіцыйна Украіна ніколі не заяўляла аб сваім выхадзе з СНД». «Былі асобныя заявы палітыкаў», — сказаў ён.

Звязда, 12 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/526/27137
Текущая дата: 15.11.2024