Лідар Камуністычнай партыі РФ Генадзь Зюганаў прыбыў 31 кастрычніка ў Мінск з рабочым візітам.
Як паведамляе прэс-служба КПРФ, асноўнай мэтай візіту з`яўляецца ўдзел у працы XXXV з`езда Саюза камуністычных партый — Камуністычнай партыі Савецкага Саюза (СКП-КПСС) 1 лістапада. Апрача таго, Зюганаў плануе наведаць шэраг мінскіх прадпрыемстваў і ўстаноў.
У з`ездзе СКП-КПСС возьмуць удзел прадстаўнікі 17 камуністычных партый постсавецкіх краін. "1 лістапада ў Мінску сустрэнуцца тыя, каму не абыякавая будучыня брацкіх народаў, тыя, хто верыць у аб`яднанне рэспублік і стварэнне новага саюза, — зазначае прэс-служба КПРФ. — У эпоху СССР усе савецкія людзі былі адной вялікай сілай, якая здзяйсняла неверагодныя ваенныя, працоўныя і культурныя подзвігі. Нягледзячы на тое што СССР распаўся, прынцыпы і ідэалы гэтай дзяржавы, выхаванне, якое яна дала сваім грамадзянам, пакінулі вялікую матэрыяльную і духоўную спадчыну для мільёнаў людзей. Існаванне СКП-КПСС, яго з`езд з`яўляюцца прамым пацвярджэннем багатага і выніковага мінулага, прынцыпы і мэты якога жывуць і зараз".
У паведамленні падкрэсліваецца, што Мінск не выпадкова выбраны месцам правядзення юбілейнага з`езда: менавіта ў гэтым горадзе адбыўся першы з`езд РСДРП (Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя).
Прэс-служба таксама пералічвае апошнія значныя для СКП-КПСС падзеі. У 2011 годзе адбыўся пленум савета СКП-КПСС у Данецку (Украіна). У 2012-м у Калоннай зале Дома саюзаў у Маскве святкавалася 90-годдзе стварэння СССР. Сёлета СКП-КПСС узяў удзел у 15-й міжнароднай сустрэчы камуністычных і рабочых партый у Лісабоне (Партугалія), дзе прысутнічалі прадстаўнікі 75 партый з 63 краін.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 31 кастрычніка 2014
Мінск, 31 кастрычніка 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/526/27953
Текущая дата: 26.12.2024