На беларуска-ўкраінскім напрамку 30 кастрычніка ў ходзе рэалізацыі аператыўнай інфармацыі брэсцкія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі і падатковай інспекцыі ў Маларыцкім раёне спынілі аўтамабіль "Фольксваген", якім кіраваў жыхар Кобрына.
Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт, у машыне мужчына перавозіў 34 мяшкі з салам агульнай вагой 1.050 кг. Дакументаў з пацвярджэннем легальнасці набыцця тавару вадзіцель прад`явіць не змог, растлумачыўшы, што незнаёмыя людзі папрасілі перавезці тавар у Кобрын.
У праваахоўнікаў ёсць усе падставы меркаваць, што сала было ўведзена з тэрыторыі Украіны для рэалізацыі ў Беларусі. Аднак ва ўмовах дзейных абмежаванняў і адсутнасці праходжання фіта-санітарнага кантролю такія кантрабандныя прадукты ўяўляюць рэальную небяспеку для спажыўцоў.
Папярэдні кошт сала склаў 63 млн. рублёў. Яно канфіскавана супрацоўнікамі ІМПЗ па Маларыцкім раёне. Вядзецца разбор.
Гэты выпадак кантрабанды сала не адзінкавы. Днём 4 верасня аператыўныя супрацоўнікі пагранічнай службы сумесна з міліцыянерамі ў Маларыцкім раёне ў лесе затрымалі аўтамабіль "Аўдзі" без рэгістрацыйных нумароў. Ім кіраваў мясцовы жыхар. Каля іншамаркі праваахоўнікі знайшлі 33 мяшкі з салам агульнай вагой прыкладна паўтары тоны і два пакеты з саджанцамі дрэў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 31 кастрычніка 2014
Мінск, 31 кастрычніка 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/526/27967
Текущая дата: 26.12.2024