Пра гэта паведамілі ў Мінабароны Беларусі.
"Сёння інспекцыйная група Германіі завяршыла правядзенне дзвюх праверак аб`яўленых месц на тэрыторыі Беларусі ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. У ходзе інспекцый былі правераны 51-я змешаная артылерыйская група і баявая група 120-й асобнай механізаванай брыгады, якія з`яўляюцца аб`ектамі кантролю згодна з палажэннямі ДЗУСЕ", - расказалі ў Мінабароны.
Інспекцыйная група пацвердзіла адпаведнасць наяўнасці абмежаваных ДЗУСЕ ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі іх заяўленай колькасці. У праверцы акрамя шасці ваенных інспектараў з Германіі прынялі ўдзел па адным прадстаўніку з Нідэрландаў, Польшчы і Францыі.
Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе быў падпісаны ў Парыжы 19 лістапада 1990 года і ўступіў у сілу 9 лістапада 1992 года. Ён з`яўляўся даволі дзейсным і эфектыўным для пачатку 90-х гадоў інструментам умацавання еўрапейскай бяспекі. Яго першапачатковымі ўдзельніцамі сталі шэсць дзяржаў, якія падпісалі Варшаўскі дагавор 1955 года, і 16 дзяржаў, якія падпісалі ці далучыліся да Брусельскага дагавора 1948 года або Вашынгтонскага дагавора 1949 года. Дагавор устанаўлівае раўнавагу звычайных узброеных сіл дзяржаў - удзельніц двух ваенна-палітычных саюзаў на больш нізкім узроўні, адначасова абмяжоўваючы магчымасці размяшчэння іх звычайных узбраенняў уздоўж лініі сутыкнення паміж блокамі і перашкаджаючы, такім чынам, стварэнню патэнцыялу для раптоўнага нападу і вядзення буйнамаштабных наступальных дзеянняў у Еўропе.
24 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
24 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/527/27860
Текущая дата: 26.12.2024