Аб гэтым гаворыцца ў відэазвароце генеральнага сакратара з нагоды Сусветнага дня барацьбы з гандлем людзьмі.
"Я ўдзячны Групе сяброў, якія аб`ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі і сумесна з ААН эфектыўна працуюць у гэтай галіне", - сказаў Пан Гі Мун.
"У маі мінулага года ў нас было вельмі рэзультатыўнае абмеркаванне Глабальнага плана дзеянняў супраць гандлю людзьмі. Цяпер надышоў час планаваць нашы далейшыя захады, рыхтавацца да наступнага перагляду плана ў 2017 годзе і развіваць ужо дасягнуты поспех", - адзначыў Пан Гі Мун.
Генеральны сакратар таксама заклікаў да прыняцця канкрэтных абавязацельстваў, накіраваных на барацьбу з гандлем людзьмі ў мэтах устанаўлення правасуддзя і аказання падтрымкі пацярпелым.
Як паведамлялася раней, яшчэ ў 2005 годзе Прэзідэнт Беларусі з трыбуны ААН выступіў з ініцыятывай аб неабходнасці фарміравання глабальнага партнёрства ў барацьбе з гандлем людзьмі. У мэтах развіцця гэтай ініцыятывы на 64-й сесіі Генасамблеі ААН у 2010 годзе аднагалосна быў прыняты Глабальны план дзеянняў. Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі быў абвешчаны ААН па ініцыятыве Беларусі ў адпаведнасці з беларускай рэзалюцыяй "Паляпшэнне каардынацыі намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі", прынятай Генеральнай Асамблеяй ААН у снежні 2013 года.
30 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/528/26899
Текущая дата: 15.11.2024