Аб гэтым заявіў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў у час урачыстага адкрыцця выстаўкі "Беларусь у гады Першай сусветнай вайны" ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі.
"Першая сусветная вайна - адна з буйнейшых гуманітарных катастроф, якая ў тым ліку закранула тэрыторыю Беларусі. На жаль, падзеі тых гадоў нагадваюць пра сябе і праз стагоддзі. Многія жыхары Беларусі загінулі, былі вымушаны паехаць за межы краіны, была разбурана гаспадарка і знішчаны помнікі культуры. Усё гэта сведчыць аб тым, што пра тыя падзеі трэба пастаянна напамінаць, каб такое не паўтарылася зноў", - сказаў Барыс Святлоў. Пры гэтым ён дадаў, што ўрад і Мінкультуры ўдзяляюць захаванню гістарычнай памяці аб ваенных падзеях пачатку ХХ стагоддзя павышаную ўвагу.
Выстаўка арганізавана з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея. Свае экспанаты гораду фонд прадаставіў на паўтара месяца. Экспазіцыя ўключае шэсць тэматычных раздзелаў, аб`яднаных агульнай ідэяй. Тут прадстаўлены прадметы салдацкага быту і медыцынскага прызначэння, узоры зброі і абмундзіравання, фатаграфіі і дакументы. Асобны раздзел прысвечаны ўшаноўванню сучаснікамі памяці ахвяр Першай сусветнай.
"Беларусь у гады Першай сусветнай вайны" - маштабны праект, якія на працягу некалькіх гадоў убачаць жыхары буйных гарадоў. У верасні выстаўка пераедзе ў Мінск, а ў канцы года яе чакаюць у Гродне і Гомелі. Экспазіцыя стала адным з мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны.
1 жніўня 2014, Смаргонь
Алена Пунтус - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/528/27021
Текущая дата: 15.11.2024