Белорусский портал в Казахстане

Беларускія і французскія педагогі абмяняліся вопытам



Дэлегацыя прадстаўнікоў агульнаадукацыйных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі наведала Францыю з рабочым візітам па абмене вопытам, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Візіт адбыўся ў адпаведнасці з дагаворам аб супрацоўніцтве паміж Міжнародным цэнтрам педагагічных даследаванняў Францыі і цэнтрам міжнародных сувязей Міністэрства адукацыі Беларусі.

Прадстаўнікі беларускіх устаноў адукацыі ўдзельнічалі ў канферэнцыях, пасяджэннях круглых сталоў, праслухалі цыкл лекцый. Яны ўстанавілі кантакты ў Міністэрстве агульнай і вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў Францыі, наведалі навучальныя ўстановы, азнаёміліся з асаблівасцямі навучальнага працэсу.

На сустрэчы з прадстаўнікамі дэпартамента супрацоўніцтва ў галіне адукацыі Міжнароднага цэнтра педагагічных даследаванняў беларуская дэлегацыя выступіла з ініцыятывай заключэння дагавора аб супрацоўніцтве. Дарэчы, рамачны дагавор быў заключаны ў лютым 2014 года ў час першага візіту беларускай дэлегацыі.

10 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/528/27737
Текущая дата: 26.12.2024