Белорусский портал в Казахстане

Беларускі фэстываль адкрываецца ў Вроцлаве



19–23 лістапада ў польскім горадзе Вроцлаў пройдзе Фэстываль незалежнай беларускай культуры.

«Сёлета пад час пятага па ліку Фэстывалю незалежнай беларускай культуры паяднаныя імпрэзы, якія прадстаўляюць творы сусьветнай славы мастакоў і асоб з палітычнымі дыскусіямі аб далейшым лёсе блізкага палякам народа»,— паведамляюць арганізатары.

21 лістапада ў Вроцлаве адбудзецца дыскусія аб нацыянальнай сьвядомасьці беларусаў з удзелам Уладзімера Някляева, Валянціна Акудовіча, Вінцука Вячоркі.

Фэстываль ладзіць Фонд «За вашу і нашу свабоду»

Уваход на ўсе імпрэзы ў рамках Фэстывалю вольны.

Радыё Свабода, 18 лістапада 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/529/24101
Текущая дата: 01.06.2024