Партугальскія фермеры ўслед за аграрыямі з Францыі і шэрагу іншых краін ЕС пачалі праводзіць акцыі пратэсту. Пра гэта паведамляе тэлеканал RTP.
Па дадзеных RTP, акцыя была запланаваная загадзя і пачалася 1 лютага ў 6:00 па мясцовым часе. Удзельнікі пратэстаў заблакавалі рух на некалькіх трасах, у тым ліку на мяжы з Іспаніяй.
На гэты момант у акцыях пратэсту задзейнічана больш за 400 трактароў. Акрамя гэтага, аграрыі выкарыстоўваюць і іншую сельскагаспадарчую тэхніку.
Асноўнымі патрабаваннямі пратэстоўцаў з’яўляюцца павелічэнне коштаў на сельскагаспадарчую прадукцыю і прадастаўленне дадатковай фінансавай падтрымкі фермерам.
Напярэдадні ўрад Партугаліі заявіў аб выдзяленні каля 500 млн еўра для змякчэння наступстваў засухі і падтрымку арганічнай сельскай гаспадаркі і змешанага земляробства.
Пратэсты фермераў у апошнія тыдні закранулі многія еўрапейскія краіны. Маніфестацыі былі арганізаваны ў Бельгіі, Італіі, Германіі і іншых краінах ЕС.
Звязда, 1 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/53/72393
Текущая дата: 18.11.2024