Такую думку Прэзідэнт Беларусі выказаў 24 верасня, адказваючы на пытанні журналістаў у Кішынёве.
"Там загінулі людзі з двух бакоў. Гэта дрэнна. І ў кожнага загінуўшага, у калекі ёсць бацькі, сваякі. Нехта сына страціў ці атрымаў скалечаным, нехта страціў мужа, дзеці засталіся без бацькі... Гэта што, нармальна? Гэта ненармальна. Гэта мая пазіцыя і беларускага народа", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.
Беларускі лідар лічыць, што падзел жыхароў адной краіны на заходніх і ўсходніх ствараецца штучна, каб сутыкнуць народы, каб знайсці матывацыю для сваіх пазіцый.
Аляксандр Лукашэнка папрасіў не лічыць яго міратворцам украінскага канфлікту, паколькі, паводле яго слоў, ён проста робіць тое, аб чым яго папрасілі. "Так склалася, што Беларусь стала зручнай пляцоўкай для перагавораў. І я як гаспадар нешта спрабаваў зрабіць у гэтым плане, а мая заслуга ў гэтым невялікая", - сказаў ён. Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што ў яго ёсць пэўная асабістая матывацыя, паколькі ён мае ўкраінскія карані, а таксама не можа глядзець, калі "плачуць дзеці, а калі гінуць - наогул катастрофа".
"Упэўнены, мы, славянскія народы, пераадолеем гэтыя цяжкасці, - сказаў беларускі лідар. - Любая вайна заканчваецца мірам".
25 верасня 2014, Кішынёў
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
25 верасня 2014, Кішынёў
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/530/27612
Текущая дата: 25.12.2024