Белорусский портал в Казахстане

Свет можа пакончыць з эпідэміяй СНІДу да 2030 года



Аб гэтым гаворыцца ў новым дакладзе Аб`яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІД (ЮНЭЙДС), паведамляе Цэнтр навін ААН.

Нягледзячы на аптымістычныя прагнозы аўтары даклада лічаць, што намаганняў, якія прыкладаюцца цяпер для барацьбы з вірусам, недастаткова. З 35 млн людзей, якія жывуць з ВІЧ, 19 млн не ведаюць аб сваім статусе. Выканаўчы дырэктар ЮНЭЙДС Мішэль Сідзібэ заклікаў дабівацца таго, каб усе людзі мелі доступ да тэсціравання і маглі атрымліваць неабходныя паслугі і лячэнне.

У мінулым годзе колькасць ВІЧ-інфіцыраваных, якія атрымалі доступ да важных лекавых сродкаў, павялічылася на 2,3 млн чалавек і дасягнула амаль 13 млн. Паводле ацэнкі ЮНЭЙДС, у ліпені бягучага года лячэнне ў сувязі з ВІЧ атрымлівалі ўжо амаль 14 млн чалавек.

"Калі пашырэнне маштабаў паслуг будзе ісці хуткімі тэмпамі да 2020 года, то мы зможам пакончыць з эпідэміяй да 2030 года, - сказаў Мішэль Сідзібэ. - У адваротным выпадку для гэтага можа спатрэбіцца значна больш часу - дадаткова 10 гадоў, калі не больш".

Кіраўнік ЮНЭЙДС адзначыў, што калі свет зможа пакончыць з эпідэміяй СНІДу да 2030 года, то гэта дасць магчымасць прадухіліць 18 млн новых ВІЧ-інфекцый і 11,2 млн выпадкаў смерці, звязаных са СНІДам.

17 июля 2014, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/531/26676
Текущая дата: 15.11.2024