У Мюнхэне ўзарваная магіла аднаго з герояў ўкраінскага нацыяналістычнага руху Сцяпана Бандэры. Пра гэта паведаміў дэпутат Кіеўскага аблсавету ад партыі «Свабода» Аляксандар Аранец.
«Відавочна, зроблена гэта для таго, каб украінцы не змаглі перапахаваць свайго Героя ва Ўкраіне. Інфармацыя ад Віктара Рогі, якому патэлефанаваў зяць Бандэры Андрэй Куцан. Паведамляе, што на месцы працуе паліцыя і прадстаўнікі нашага консульства. P.S. Такім чынам, напярэдадні сустрэчы Клімкіна і Лаўрова ў Бэрліне яны і не хаваюць сапраўдных намераў...», — напісаў Аранец на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Аднак міністар замежных справаў Украіны Павал Клімкін зьняпраўдзіў інфармацыю пра тое, што магіла была падарваная. «Магілу Бандэры ў Мюнхэне не падарвалі. Вандалы зламалі крыж і пачалі раскопваць магілу. Консул і паліцыя ўжо там», — зазначыў ён у Твітэры.
Сьцяпан Бандэра быў пахаваны ў Мюнхэне ў 1959 годзе паслья забойства савецкім агентам Багданам Сташынскім. Той стрэліў ахвяры ў твар атрутай. У Мюнхэне Бандэра правёў апошнія гады жыцьця — з 1954 году.
Ва Ўкраіне абмяркоўвалася ідэя вяртаньня праху Бандэры на радзіму ў Івана-Франкоўскую вобласьць, аднак сваякі настойваюць, што тут павінен быць збудаваны пантэон славы УПА. Да таго часу нашчадкі Бандэры аплочваюць арэнду ўчастка на могілках у Нямеччыне.
Радыё Свабода, Менск
18 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/535/27196
Текущая дата: 26.12.2024