Белорусский портал в Казахстане

Януковіч просіць Эўрапэйскі суд прызнаць незаконным пазбаўленьне яго прэзыдэнцкай пасады



Экс-прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч падаў пазоў у Эўрапэйскі суд, бо лічыць сябе «дэмакратычна абраным» кіраўніком дзяржавы.

Пра пазоў паведамляе Афіцыйны часопіс ЭЗ.

Апроч Віктара Януковіча, пазовы падалі ягоныя сыны, якія, сярод іншага, сьцвярджаюць, што ім невядома пра растрату дзяржаўных сродкаў. Януковічы абвінавачваюць ЭЗ у парушэньні права на юрыдычную абарону і права на ўласнасьць, якія абараняюцца Хартыяй Эўрапэйскага зьвязу пра асноўныя правы.

Паводле журнала, пазоў у суд ЭЗ падаў і раней блізкі да Януковіча бізнэсмэн Сяргей Курчанка, які лічыць несправядлівым прымененые да яго санкцыі. Ён сьцвярджае, што Рада ЭЗ не падала аніякай інфармацыі пра расьследаваньне ягонай фінансавай дзейнасьці, парушыла права на ўласьць і выкарыстала недакладныя зьвесткі.

Гэта ня першы пазоў Януковічаў да суда ЭЗ. 14 траўня яны патрабавалі зьняць забарону на ўезд у ЭЗ і размарозіць іхныя актывы. ЭЗ лічыць гэтых асобаў адказнымі за незаконнае прысваеньне дзяржаўных сродкаў. Сьпіс санкцый у дачыненьні да іх быў апублікаваны і пачаў дзейнічасьць яшчэ на пачатку сакавіка 2014.

Радыё Свабода
5 жніўня 2014, Менск

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/537/26989
Текущая дата: 25.12.2024