Белорусский портал в Казахстане

У межах Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю аб`яўлены конкурс эсэ "Мой любімы горад Беларусі"



Аб гэтым паведамляецца на сайце "Офіс за дэмакратычную Беларусь", які з`яўляецца адным з арганізатараў фестывалю.

Удзельнічаць у конкурсе могуць беларусы, якія пастаянна жывуць на тэрыторыі краіны. Паводле ўмоў конкурсу неабходна напісаць тэкт аб`ёмам не больш чым 1.200 знакаў, у якім трэба расказаць аб любімых мясцінах горада, яго атмасферы, жыхарах, змяненнях гарадскога асяроддзя.

Работу да 30 жніўня 2014 года неабходна адправіць на адрас info@odb-office.eu з паметкай "Мой любімы горад Беларусі". У лісце таксама неабходна ўказаць свае імя і прозвішча, e-mail і кантактны тэлефон.

Галоўны прыз творчага конкурсу — падарожжа ў адну з краін Еўрасаюза.

Пераможца конкурсу эсэ "Мой любімы горад Беларусі" будзе аб`яўлены падчас Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю. Мерапрыемства, арганізаванае "Офісам за дэмакратычную Беларусь" (Брусель), "Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый" (Мінск) і фондам "Ідэя", пройдзе ў Мінску з 3 па 13 верасня 2014 года.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 23 ліпеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/539/26784
Текущая дата: 26.12.2024