Белорусский портал в Казахстане

Трактары BELARUS прадстаўлены на міжнароднай выставе сельскагаспадарчага машынабудавання «АГРАмашЭКСПА» ў Будапешце



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МТЗ.

«У экспазіцыі — мадэлі трактароў BELARUS с.7. Гэтыя машыны былі створаны спецыяльна для еўрапейскага рынку з улікам патрабаванняў экалагічных сертыфікатаў», — растлумачылі ў прэс-службе.

Выставу наведаў пасол Беларусі ў Венгрыі Уладзімір Улаховіч.

Трактары BELARUS эксплуатуюцца ў Венгрыі з 1958 года.

«АГРАмашЭКСПА» з’яўляецца найбуйнейшым выставачным мерапрыемствам гэтага профілю на тэрыторыі Венгрыі, налічваючы штогод больш за 300 экспанентаў і каля 40 тыс. наведвальнікаў. Выстава працягнецца да 28 студзеня.

Звязда, 27 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/54/72302
Текущая дата: 18.11.2024