Белорусский портал в Казахстане

У Малдавіі пачаты збор подпісаў у падтрымку далучэння краіны да Мытнага саюза



У Малдавіі Партыя сацыялістаў пачала збор подпісаў у падтрымку далучэння краіны да Мытнага саюза (МС ) Расіі , Беларусі і Казахстана.

«Мы пачалі нацыянальную кампанію па зборы подпісаў у падтрымку ўваходжання Малдовы ў МС і затым у Еўразійскі Саюз. Паралельна будзем інфармаваць грамадзян пра выгады гэтага знешнепалітычнага вектара для нашай краіны» , — сказаў  лідэр партыі, дэпутат парламента і былы віцэ — прэм’ер рэспублікі Ігар Дадон.

Ён падкрэсліў, што, па праведзеных у апошні час апытаннях грамадскай думкі, пераважная большасць малдаўскіх грамадзян аддаюць перавагу МС Еўрапейскаму саюзу.

Звязда, 27 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/543/25535
Текущая дата: 16.11.2024