Белорусский портал в Казахстане

1 ліпеня аднаўляюцца аўтобусныя зносіны паміж Мінскам і Кіевам



Аб гэтым паведамляецца на сайце "Мінсктранса".

1 ліпеня аднаўляецца рух аўтобусаў філіяла "Аўтобусны парк № 2" дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс" па маршруце Мінск — Кіеў(Ачакаў) на рэйсы адпраўленнем з Мінска ад аўтавакзала "Цэнтральны" ў 17.30, ад аўтавакзала "Усходні" ў 17.50 (з Кіева ў 19.30, з Чарнігава ў 22.50) штодня.

Рэйсы будуць выконвацца на аўтобусах маркі "МАЗ-251" умяшчальнасцю 44 пасажырскія месцы.

Адмяняць рэйсы ў Кіеў, скарачаць маршруты па тэрыторыі Украіны беларускія аўтаперавозчыкі пачалі з канца лютага.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 27 чэрвеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/543/26472
Текущая дата: 27.12.2024