Белорусский портал в Казахстане

Расія адмяняе дзеянне скідкі на газ для Украіны



"Газпрам" прыняў рашэнне не прадаўжаць дзеянне скідкі на газ для Украіны з пачатку красавіка. Аб гэтым заявіў кіраўнік кампаніі Аляксей Мілер 4 сакавіка на сустрэчы з прэм`ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.

"Ва ўмовах, калі Украіна не выконвае сваіх абавязацельстваў, тых дамоўленасцей, якія былі дасягнуты пры падпісанні дадатку да кантракта па прадастаўленні скідкі, "Газпрам" прыняў рашэнне не прадаўжаць дзеянне скідкі з пачатку наступнага месяца", - сказаў Аляксей Мілер.

Паводле яго даных, сумарная запазычанасць Украіны за пастаўкі расійскага газу скадае $1,529 млрд. "Калі гаварыць аб запазычанасці мінулага года, пагашаны $1,3 млрд.", - адзначыў кіраўнік "Газпрама". Ён удакладніў, што гэта крыху менш за 50 працэнтаў.

Паводле слоў Аляксея Мілера, украінскія партнёры праінфармавалі напярэдадні "Газпрам", што не могуць у поўным аб`ёме расплаціцца за пастаўкі газу за люты.

"Рашэнні, якія вы прымаеце па адмене льготных форм паставак, у гэтых умовах выглядаюць абсалютна правамерна", - сказаў у сваю чаргу прэм`ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў. Ён падкрэсліў, што "Газпрам" павінен дабівацца поўнага пагашэння доўгу за газ з боку ўкраінскай дзяржкампаніі "Нафтагаз". Для гэтага ён даручыў Мінфіну прааналізаваць магчымасць прадастаўлення крэдыту Украіне на $2-3 млрд. "Я дам даручэнне Мінфіну ўзважыць усе магчымасці і бягучыя складанасці, усе проціпаказанні, якія звязаны з вельмі нізкім на гэты час крэдытным рэйтынгам Украіны, і іншыя аспекты расійска-ўкраінскага супрацоўніцтва ў гэтым напрамку", - сказаў Дзмітрый Мядзведзеў.

"Газпрам" і "Нафтагаз Украіны" ў сярэдзіне снежня 2013 года падпісалі дадатак да кантракта на куплю-продаж, пастаўкі, аб`ёмы і ўмовы транзіту прыроднага газу на 2009-2019 гады. Дакумент даваў магчымасць "Газпраму" пастаўляць газ ва Украіну па цане $268,5 за тыс.куб.м замест ранейшых звыш $400.

4 сакавіка 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/545/25346
Текущая дата: 16.11.2024