Белорусский портал в Казахстане

За парламенцкімі выбарамі ў Косава будуць сачыць каля 100 назіральнікаў ад ЕС



Пра гэта паведаміла прэс — служба верхавога прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

Маніторынг датэрміновых парламенцкіх выбараў у Косава, прызначаных на 8 чэрвеня, будзе весці група назіральнікаў ад Еўрасаюза (ЕС ) у складзе каля 100 чалавек.

Перадавая група назіральнікаў ЕС з васьмі чалавек ужо знаходзіцца ў Прышціне, астатнія прыбудуць туды ў бліжэйшыя дні, гаворыцца ў прэс -рэлізе.

У 2008 годзе Косава абвясціла незалежнасць, якую неадкладна падтрымалі ЕС і ЗША. Пакуль край прызналі 23 з 28 краін ЕС.

Звязда, 20 траўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/546/26111
Текущая дата: 27.12.2024