Белорусский портал в Казахстане

Юбілеі Язэпа Гашкевіча і Міхала Клеафаса Агінскага ўключаны ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА



На 37-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА прынята рашэнне аб уключэнні юбілеяў Язэпа Гашкевіча і Міхала Клеафаса Агінскага ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА на 2014-2015 гады.

У 2014 годзе будзе 200-годдзе вядомага вучонага і дыпламата Язэпа Гашкевіча, а ў 2015 годзе — 250-годдзе Міхала Клеафаса Агінскага, выдатнага палітычнага дзеяча, дыпламата і кампазітара.

У сувязі з надыходзячымі юбілеямі ў Беларусі, шэрагу іншых дзяржаў, а таксама ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы адбудуцца мерапрыемствы, прысвечаныя Язэпу Гашкевічу і Міхалу Клеафасу Агінскаму.

Звязда, 22 лістапада 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/548/24145
Текущая дата: 28.09.2024