Белорусский портал в Казахстане

Філармоніі Мінска і Варшавы дамовіліся аб супрацоўніцтве



Аб гэтым паведаміў 14 кастрычніка на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар Белдзяржфілармоніі Аляксандр Гарбар.

Беларуская дзяржаўная філармонія заключыла дагаворы аб супрацоўніцтве з Нацыянальнай варшаўскай філармоніяй і тэатрам "Оперы і філармоніі Падляска" (Беласток).

"Гэта дае магчымасць паказаць палякам, што мы не толькі фальклорная Беларусь, але і дзяржава з высокім патэнцыялам культуры", - сказаў Аляксандр Гарбар. Ён адзначыў, што раней беларуска-польскія культурныя адносіны развіваліся аднабока. Практычна ўсе лепшыя салісты з суседняй краіны ўжо выступалі ў Беларусі, чаго не скажаш пра беларускіх дзеячаў мастацтва. Паводле слоў Аляксандра Гарбара, цяпер настала пара задумацца над тым, каб беларускія выканаўцы як мага больш гастраліравалі ў Польшчы.

"Для многіх стала адкрыццём наша база - 19 калектываў у складзе філармоніі. Калегі ўбачылі наш патэнцыял, і гэта настройвае на добрыя партнёрскія адносіны", - дадаў Аляксандр Гарбар.

Ён адзначыў, што Белдзяржфілармонія таксама на дагаворнай аснове супрацоўнічае з установамі Любліна і Гданьска.

14 кастрычніка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/549/23805
Текущая дата: 28.09.2024