Белорусский портал в Казахстане

АДКБ распрацоўвае Стратэгію калектыўнай бяспекі



Праект гэтага дакумента абмяркоўваецца на пасяджэнні рабочай групы па падрыхтоўцы канцэптуальных, стратэгічных дакументаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якое праходзіць 4-5 снежня ў Маскве, паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

Праект стратэгіі распрацоўваецца ў адпаведнасці з рашэннем Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Дакумент прызначаны вызначыць перспектывы далейшага развіцця арганізацыі, абазначыць прыярытэты сумеснай работы па ўмацаванню патэнцыялу АДКБ, павышэнню яе міжнароднага аўтарытэту.

З беларускага боку ў пасяджэнні рабочай групы прымаюць удзел прадстаўнікі Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, МЗС і пасольства Беларусі ў Расіі.

4 снежня 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/552/24299
Текущая дата: 06.11.2024