Белорусский портал в Казахстане

Віктар Асьлюк атрымаў прэмію ў Польшчы



Беларускі рэжысэр Віктар Асьлюк атрымаў «Залаты замак» – першую прэмію фэстывалю дакумэнтальных фільмаў OFF CINEMA ў Познані.

Прэмію, грашовая частка якой складае 12 тысяч злотых (каля 4 тысяч даляраў), Віктар Асьлюк атрымаў за фільм «Алмаз». Паводле польскіх СМІ, фільм распавядае гісторыю беларуса, які, як дзіця, быў сасланы на востраў на возеры Ладага і сёньня зьяўляецца адзіным жыхарам таго вострава, на якім «стварыў мініятурную Рэспубліку Беларусь.

У сёлетнім конкурсе фэстывалю OFF CINEMA ўзялі ўдзел 40 дакумэнтальных фільмаў з усяго сьвету. Фэстываль праходзіць штогод ад 1997 году.

Радыё Свабода, 26 лістапада 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/553/24205
Текущая дата: 06.11.2024