Белорусский портал в Казахстане

Прадстаўнік Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2013" Ілья Волкаў выступіць у фінале міжнароднага конкурсу ў касцюме ад Armani



У час другой рэпетыцыі, якая прайшла 28 лістапада, юны артыст прадэманстраваў сваё сцэнічнае ўбранне.

Стварыць смелы хуліганскі вобраз беларускаму ўдзельніку дапамаглі дызайнеры Наталля Поткіна і Ганна Гарбачэўская. Касцюм зроблены ў стылі casual: выканаўца выступіць у джынсах, кашулі і камізэльцы, упрыгожанай крышталямі Swarovski і люстранымі ўстаўкамі. Камізэлька дапоўнена V-падобнай устаўкай на спіне, што, на думку беларускай дэлегацыі, сімвалічна і настройвае на перамогу. Кароткія чорныя скураныя пальчаткі з адкрытымі пальцамі і металічны ланцужок на джынсах дапаўняюць вобраз.

Фінал дзіцячага "Еўрабачання-2013" пройдзе ў Кіеве 30 лістапада. Ілья Волкаў выступіць ва ўкраінскай сталіцы з кампазіцыяй "Спявай са мной". У нумары таксама будуць удзельнічаць выхаванцы вакальна-харэаграфічнай студыі Maxi Briz.

Прамую трансляцыю фіналу дзіцячага "Еўрабачання-2013" з Кіева 30 лістапада ў 21.00 будуць весці тэлеканал "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24".

28 лістапада 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/553/24243
Текущая дата: 06.11.2024