Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, заявы Лукашэнкі, зробленыя падчас гутаркі з журналістамі ў мінулую нядзелю на выбарчым участку, "выклікалі велізарную цікавасць ва Украіне".
"Таму Савік Шустэр, аўтар і вядучы адной з самых папулярных украінскіх тэлеперадач "Шустэр Live", папрасіў кіраўніка беларускай дзяржавы аб інтэрв`ю. Прэзідэнт у адкрытым і шчырым ключы выказаў сваю пазіцыю па самых актуальных пытаннях", — гаворыцца ў паведамленні.
Інтэрв`ю плануецца паказаць у эфіры ўкраінскага тэлеканала "Першы нацыянальны" ў праграме "Шустэр Live" 28 сакавіка, у 19.30 па кіеўскім часе (у 20.30 па мінскім).
Дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА прыводзіць асобныя выказванні Лукашэнкі. У прыватнасці, разважаючы на тэму адказнасці кіраўніка дзяржавы за лёс краіны і яе народа, ён сказаў: "Што тычыцца Януковіча — ну які ён для мяне прэзідэнт? Вось апошняе яго выступленне: таварышы, спадары, я жывы, здаровы, я галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі. Адразу пытанне: а дзе твая армія?"
"Прэзідэнт павінен быць са сваім народам, як бы ні было цяжка. Нават калі ў цябе заўтра будуць страляць і цябе заб`юць — твой лёс такі. Ты, значыць, павінен прынесці сябе ў ахвяру. А як жа? У рэзідэнцыі сядзець, упівацца сваёй уладай, а калі цяжка, тады ўцячы? Не, я гэтага не прызнаю", — заявіў Лукашэнка.
"Таму, калі ў радзе (Вярхоўнай радзе Украіны. — БелаПАН.) гучаць галасы, што прэзідэнт Януковіч самаўхіліўся ад выканання сваіх абавязкаў і ўцёк, што супраць гэтага супрацьпаставіць?" — сказаў ён.
"Ведаеце, я не хачу, каб усе падумалі, што Лукашэнка такі "пярэкрут": учора сябраваў з Януковічам, а сёння так гаворыць. Я яго асуджаю як сябра. Як хочаце, так і разумейце мяне", — дадаў Лукашэнка.
"Прэзідэнты не павінны так рабіць. Калі няма з кім ваяваць — бяры стрэльбу, ідзі адзін. Заб`юць… Мы ўсе будзем там рана ці позна. Але ні тваім сябрам, ні тваім сваякам, ні тваім сынам за цябе сорамна потым не будзе. Вось — мой падыход", — падкрэсліў беларускі кіраўнік.
БелаПАН
Мінск, 26 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/554/25523
Текущая дата: 29.12.2024