Белорусский портал в Казахстане

Беларусь запрошана на саміт "Усходняга партнёрства"



Віцэ-міністр замежных спраў Літвы Андрус Крывас 15 кастрычніка ўручыў Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Рэспублікі Беларусь у Літве Уладзіміру Дражыну запрашэнне для ўдзелу Беларусі ў саміце краін - удзельніц праграмы "Усходняе партнёрства".

Як паведамляе МЗС Літвы, запрашэнні сёння перададзены дыпламатам Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Пісьмы падпісаны прэзідэнтам Літвы Далей Грыбаўскайтэ, прэзідэнтам Еўрасаюза Херманам ван Ромпёем і старшынёй Еўракамісіі Жазэ Мануэлам Барозу.

Саміт будзе праходзіць у Вільнюсе 28-29 лістапада бягучага года.

15 кастрычніка 2013, Вільнюс
Алена Юркявічэне - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/555/23827
Текущая дата: 06.11.2024