Белорусский портал в Казахстане

Беларуская дэлегацыя ў Жэневе заклікала забяспечыць універсальны падыход у рэагаванні на парушэнні правоў чалавека



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Дэлегацыя на чале з пастаянным прадстаўніком пры Аддзяленні ААН Міхаілам Хвастовым 9-27 верасня прымае ўдзел у 24-й сесіі Савета па правах чалавека ААН.

"Беларуская дэлегацыя выказала незадаволенасць адсутнасцю пазіцыі Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека па фактах парушэнняў правоў чалавека ў шэрагу заходніх краін, у прыватнасці, права на свабоду выказвання і права на недатыкальнасць прыватнага жыцця, і заклікала праваабарончыя механізмы забяспечыць універсальны падыход у рэагаванні на парушэнні правоў чалавека", - праінфармавалі ў МЗС.

10 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/557/23290
Текущая дата: 06.11.2024