З 20 па 27 жніўня ў Мінску адбудзецца XV Міжнародны з`езд славістаў. Аб гэтым 13 жніўня ў Мінску журналістам паведаміў старшыня Міжнароднага і Беларускага камітэтаў славістаў, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лукашанец.
"Гэты з`езд — буйнейшы з сучасных навуковых форумаў, на якіх разглядаюцца праблемы развіцця славянскіх моў, літаратур, культур, фальклору", — адзначыў ён.
Паводле інфармацыі Лукашанца, у з`ездзе возьмуць удзел больш за 600 вучоных з 35 краін. У праграме форуму — навуковыя пленарныя і секцыйныя пасяджэнні, круглыя сталы і інш. Адбудзецца таксама выстава славістычнай літаратуры і прэзентацыі навуковых выданняў і праектаў.
Акрамя таго, падчас з`езда пройдзе пасяджэнне Міжнароднага камітэта славістаў, на якім будуць разгледжаны вынікі дзейнасці камітэта за апошнія пяць гадоў, абрана яго новае кіраўніцтва, а таксама вызначана месца правядзення наступнага з`езда.
БелаПАН, 13 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/563/22687
Текущая дата: 06.11.2024