Х-падобны крыж, на якім, паводле падання, прыняў пакутніцкую смерць святы апостал Андрэй Першазванны, прыбудзе ў Мінск 29 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ).
Прыбыццё хрысціянскай святыні арганізуюць фонд Андрэя Першазваннага (Расія) і фонд "Апосталі" Эладскай (Грэчаскай) праваслаўнай царквы па благаславенні патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і архібіскупа Афінскага і Эладскага Ераніма.
Крыж апостала Андрэя, які захоўваецца ў саборы Патры на паўвостраве Пелопанес (Грэцыя) спачатку будзе дастаўлены ў Санкт-Пецярбург і Маскву (Расія), потым у Кіеў (Украіна), а ўжо затым у Мінск, дзе прабудзе да 2 жніўня.
Сінод праваслаўнай царквы ў Беларусі вызначыў, што святыня размесціцца па чарзе ў царкве апостала Андрэя Першазваннага на вуліцы Малініна і ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць бязвінна забітых у Айчыне нашым на скрыжаванні вуліц Каліноўскага і Усіхсвяцкай.
"Падзея заклікана нагадаць, што духоўнае жыццё народаў трох дзяржаў узыходзіць да адзінай крыніцы — да благаславення, дадзенаму апосталам Андрэем у I стагоддзі ад раства Хрыстова, і да хрышчэння, прынятага ў Кіеўскай купелі ў 988 годзе", — адзначае прэс-служба Мінскай епархіі БПЦ.
Апостал Андрэй па мянушцы Першазванны — адзін з вучняў Ісуса Хрыста, брат апостала Пятра. Пра яго, як і пра ўсіх астатніх, расказваецца ў кнігах Новага Запавета.
Паводле біблейскага падання, дванаццаць апосталаў Ісуса Хрыста падзялілі паміж сабой краіны, дзе яны павінны былі прапаведаваць, далучаючы язычнікаў да хрысціянскага вучэння. Святому Андрэю выпалі па жэрабі шырокія землі Віфініі (сёння тэрыторыя Турцыі) і Прапантыды, Фесаліі, Элады, Ахаі (сёння тэрыторыя Грэцыі), Фракіі (сёння тэрыторыя Балгарыі, Турцыі і Грэцыі) і Македоніі (сёння тэрыторыя Македоніі, Грэцыі і Балгарыі), а таксама землі Скіфіі (спрэчны еўрапейскі рэгіён, у які, як правіла, уключаецца і цяперашняя Беларусь).
У сваім місіянерскім вандраванні Андрэй Першазванны па моры прыбыў у фракійскі горад Візантый (цяперашняя Грэцыя), дзе ім была заснавана царква, якая пасля стала цэнтрам усходняй галіны хрысціянства — праваслаўя.
Свой шлях святы завяршыў у горадзе Патры, дзе на яго хрысціянскія вучэнні адгукнуліся шматлікія жыхары. Гэта ўгневіла мясцовага кіраўніка Егеата, які прыгаварыў святога да распяцця на Х-падобным крыжы.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 13 ліпеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/565/22193
Текущая дата: 05.11.2024