Пра гэта сведчаць матэрыялы дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі (ДГіМ) МУС, падрыхтаваныя да прэс-канферэнцыі 18 чэрвеня, прысвечанай Сусветнаму дню бежанцаў (20 чэрвеня).
Ад МУС у сустрэчы з журналістамі ўдзельнічаў намеснік начальніка ДГіМ Аляксандр Татура.
Так, нягледзячы на тое што большасцю мігрантаў Беларусь разглядаецца як транзітная краіна на шляху ў Заходнюю Еўропу, штогод з хадайніцтвамі аб атрыманні статусу бежанца ці дадатковай абароны ў краіне звяртаюцца ад 60 да 100 замежных грамадзян. У 2012 годзе іх было 106, што на 24,7% больш, чым у 2011 годзе. У 2013 годзе інтэнсіўнасць зваротаў з хадайніцтвамі пра абарону па-ранейшаму застаецца высокай. У студзені—маі хадайніцтва ўжо падалі 94 замежныя грамадзяніны.
Павелічэнне колькасці зваротаў у МУС тлумачаць ростам патоку вымушаных мігрантаў з традыцыйных для Беларусі дзяржаў паходжання бежанцаў, найперш з Афганістана. Акрамя таго, апошнім часам з хадайніцтвамі аб абароне ў Беларусі сталі звяртацца грамадзяне дзяржаў, з якіх у папярэднія гады вымушаныя мігранты не прыбывалі: Сірыі, Егіпта, Лівіі, Лівана і Емена.
У 2012 годзе 22,8% замежнікаў, хадайніцтвы якіх былі разгледжаны, атрымалі адну з прадугледжаных беларускім заканадаўствам форм абароны. За пяць месяцаў 2013 года гэты паказчык склаў 16,4%.
Усяго на 31 мая 2013 года ў Беларусі статус бежанца дадзены 857 грамадзянам з 15 дзяржаў, дзевяці замежнікам дадзена дадатковая абарона. У дачыненні да 90 замежных грамадзян, якім адмоўлена ў даванні статусу бежанца і дадатковай абароны, прыняты рашэнні аб нявысылцы. Ім выдадзены дазвол на часовае пражыванне ў Беларусі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 19 чэрвеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/568/21685
Текущая дата: 05.11.2024