Прынамсі пяць чалавек загінулі ў выніку паводкі ў Чэхіі. Паводку, выкліканую працяглымі праліўнымі дажджамі, называюць найбольшай у Цэнтральнай Эўропе за апошнія дзесяць гадоў.
Прэм’ер-міністар Чэхіі Пётар Нечас ў нядзелю абвясьціў на большай частцы тэрыторыі краіны надзвычайнае становішча. Адначасова ўлады распарадзіліся вылучыць 300 мільёнаў кронаў, гэта прыкладна 15 мільёнаў даляраў, на тэрміновыя патрэбы пры ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедзтва.
Узровень вады падняўся прыкладна на 6-7 мэтраў. Гэта найбуйнейшая паводка за апошнія дзесяць гадоў, пад пагрозай гістарычны цэнтар горада — раёны, прылеглыя да Карлавага маста, яго прыйшлося перакрыць. Цалкам перакрытыя 19 вуліцаў паблізу ракі Влтавы. Чакаецца, што неўзабаве будзе прынята рашэньне аб закрыцьці руху ўсіх відаў транспарту на яшчэ пяці вуліцах чэскай сталіцы.
«Я заклікаю ўсіх грамадзянаў, хто плянаваў паездку ў Прагу і можа яе адкласьці на некаторы час, не прыяжджаць у панядзелак у сталіцу. У Празе складаная сытуацыя», — паведаміў в. а. мэра Прагі Томаш Худзечка. У панядзелак у горадзе не працуюць школы і дзіцячыя сады, абмежаваны рух транспарту і часткова закрыта мэтро.
У бліжэйшыя дні колькасьць ападкаў павялічыцца. Улады займаюцца ўмацаваньнем ахоўных дамбаў. Да працаў прыцягнута міністэрства абароны краіны. У цяперашні час у стан баявой гатоўнасьці ўжо прыведзены 200 вайскоўцаў. Акрамя таго, войска гатовае забясьпечыць неабходнай тэхнікай. У цэнтральных раёнах Прагі, па берагах Влтавы, усталяваны сотні мэтраў адмысловых бар’ераў, якія павінны абараніць ад паводкі цэнтар горада. Яны былі закуплены пасьля разбуральнай паводкі 2002 году.
У Нямеччыне надзвычайнае становішча абвешчана ў Саксоніі, Цюрынгіі, Баварыі і Бадэн-Вюртэмберг. У шэрагу раёнаў адбываецца эвакуацыя насельніцтва.
Радыё Свабода, 3 траўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/569/21467
Текущая дата: 05.11.2024