Белорусский портал в Казахстане

У Вільнюсе пройдзе Беларускі тыдзень



З 25 па 30 сакавіка ў Вільнюсе пройдзе Беларускі тыдзень.

Як паведамляе сайт www.humanrightshouse.org (cетка Дамоў правоў чалавека), у праграму Беларускага тыдня ўключаны розныя мерапрыемствы, якія адкрые ўрачыстая вечарына ў гонар 95-годдзя абвяшчэння БНР 25 сакавіка ў Вільнюскай ратушы.

26 сакавіка ў сейме Літвы пройдзе канферэнцыя на тэму: "Чаго чакаць Беларусі ад старшынства Літвы ў Еўрасаюзе?".

27 і 28 сакавіка госці Беларускага тыдня запрашаюцца на прагляд праграмы фестывалю кароткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile і сучасных дакументальных фільмаў асацыяцыі "Белфільм".

30 сакавіка ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце пройдзе дзень адчыненых дзвярэй.

Завершыцца Беларускі тыдзень канцэртам Feel Free! з удзелам беларускіх гуртоў "Крамбамбуля" і "Нейра Дзюбель", а таксама літоўскага гурту Biplan.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 24 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/573/20067
Текущая дата: 29.09.2024