Белорусский портал в Казахстане

ЗША дапамогуць Паўднёвай Карэі адбівацца ад КНДР



ЗША і Паўднёвая Карэя падпісалі плян сумесных дзеяньняў супраць таго, што яны называюць «правакацыяй з боку Паўночнай Карэі».

У гэтым новым пагадненьні замацавана, што будуць рабіць краіны ў выпадку, калі КНДР раптам пачне атаку.

Паводле ранейшых дамоўленасьцяў, у дробных сутычках ЗША маглі і не прыходзіць на дапамогу. Цяпер Сэул можа зьвярнуцца да Вашынгтону, калі Пхеньян сапраўды нападзе на аддаленыя выспы Паўднёвай Карэі. Пакуль КНДР толькі пагражала гэта зрабіць.

У Паўднёвай Карэі стала знаходзяцца 28 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў.

Радыё Свабода, 25 сакавіка 2013


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/573/20096
Текущая дата: 29.09.2024