Белорусский портал в Казахстане

Пасяджэнне статутных органаў АДКБ плануецца правесці ў маі ў Бішкеку



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.

Паўнамоцны прадстаўнік Беларусі пры Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка прыняў удзел у пасяджэнні Пастаяннага савета пры АДКБ, якое адбылося 6 мая ў Маскве ў штаб-кватэры арганізацыі.

Члены Пастаяннага савета разгледзелі праект кансультацый прадстаўнікоў дзяржаў - членаў АДКБ па пытаннях знешняй палітыкі, бяспекі і абароны на другое паўгоддзе 2013 года - першае паўгоддзе 2014 года. Паўнамоцныя прадстаўнікі таксама прадоўжылі работу па падрыхтоўцы чарговых пасяджэнняў статутных органаў арганізацыі, правядзенне якіх плануецца ў маі ў Бішкеку (Кыргызская Рэспубліка).

У пасяджэнні ўдзельнічалі генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа, прадстаўнікі камандавання Аб`яднанага штаба АДКБ, кіраўнікі структурных падраздзяленняў сакратарыята.

7 мая 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/573/20980
Текущая дата: 05.11.2024