Беларускім бокам прынята рашэнне аб зняцці абмежаванняў на выезд грамадзянкі Польшчы Тэрэзы Стшэлец. Паведамленне пра гэта распаўсюдзіў Дзяржаўны мытны камітэт.
ДМК нагадвае, што ў красавіку 2012 года грамадзянкай Стшэлец быў увезены на тэрыторыю Беларусь аўтамабіль Chrysler Jeep Cherokee. Ён быў аформлены мытнымі органамі ў часовы ўвоз.
"Парушаючы сваі абавязацельствы адносна часовага ўвозу, грамадзянка Стшэлец перадала транспартны сродак грамадзяніну Рэспублікі Беларусь. Такое дзеянне з`явілася парушэннем мытнага заканадаўства. Узнікла абавязацельства аб выплаце мытных пошлін і падаткаў. Грамадзянка Стшэлец мытныя плацяжы не выплаціла. У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь грамадзянін, які мае непагашаную завінавачанасць, абмяжоўваецца ў выездзе з краіны", — тлумачаць мытнікі.
"Разам з тым, нягледзячы на наяўнасць нявыкананых польскай грамадзянкай абавязацельстваў, сёння беларускім бокам з гуманных меркаванняў было прынята рашэнне аб зняцці абмежаванняў на выезд грамадзянкі Стшэлец. Яна можа пакінуць Рэспубліку Беларусь у любы час", — гаворыцца ў паведамленні і ДМК.
Нагадаем, 20 сакавіка стала вядома, што ўжо два тыдні Стшэлец не можа выехаць з Беларусі — ад яе патрабуюць заплаціць падатак і пошліну за яе ж аўтамабіль, раней канфіскаваны і прададзены на падставе рашэння беларускага суда.
Год таму Стшэлец пабывала ў Беларусі на экскурсіі і пакінула тут сваю машыну, якая зламалася ў дарозе. Без дазволу гаспадыні аўтамабілем карыстаўся сын механіка, які рамантаваў машыну. Сына затрымала міліцыя, а машыну канфіскавалі і перадалі на склад мытні.
У студзені суд пастанавіў, што аўтамабіль павінен быць вернуты ўладальнікам. Аднак да таго часу машына Стшэлец ужо была прададзеная. Цяпер мытнікі заявілі пра гатоўнасць вярнуць грошы за аўтамабіль, але адначасова запатрабавалі ад грамадзянкі Польшчы заплаціць 173,3 млн. рублёў — штрафныя санкцыі за тое, што транспартны сродак не быў вывезены ва ўстаноўленым парадку і ва ўстаноўлены тэрмін з тэрыторыі Беларусі, і пені за нявыплату.
Стшэлец адмовілася плаціць, і беларускі бок ануляваў яе візу, не дазволіўшы выехаць з краіны.
МЗС Польшчы рабіла захады дыпламатычнага характару, заклікаючы беларускія ўлады вырашыць сітуацыю "гуманна". Пасольства Польшчы ў Мінску накіравала ў МЗС Беларусі ноту аб лёсе Стшэлец, а прадстаўнік польскага МЗС сустракаўся з паслом Беларусі ў Варшаве, каб абмеркаваць сітуацыю.
8 красавіка Тэрэза Стшэлец абвясціла ў будынку польскага консульства ў Брэсце галадоўку, такім чынам пратэстуючы супраць дзеянняў беларускіх улад.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 красавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/576/20492
Текущая дата: 05.11.2024