Белорусский портал в Казахстане

Віншуем з Калядамі і Новым годам!



ЗБС "Бацькаўшчына" віншуе беларусаў з Калядамі і Новым годам!

Шаноўныя сябры!

Ад імя Управы і супрацоўнікаў Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

Хай нават у самыя моцныя маразы ваша сэрца саграюць усмешкі родных і сяброў, Хай у вашай хаце будзе цёпла і ўтульна, а пад Вашымі стрэхамі назаўжды паселіцца птушка шчасця.

Жадаем вам гармоніі з сабой і сусветам, сіл, здароўя і мужнасці, каб быць беларусамі ў любым куточку свету.

Будзьма беларусамі! Будзьма разам у Новым, 2013, годзе!

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
22 снежня 201

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/577/18531
Текущая дата: 05.07.2024