Белорусский портал в Казахстане

Амерыканскі венчурны фонд Bright Capital можа прыйсці ў Беларусь



Аб гэтым паведаміў 4 красавіка журналістам кіруючы партнёр фонда Міхаіл Чучкевіч, які прымае ўдзел у прэзентацыі венчурнай кампаніі "ЦІТ ЕўрАзЭС" у Мінску.

Амерыканскі венчурны фонд зацікавіўся праектам па стварэнню і асваенню тэхналогій комплекснай камбінаванай перапрацоўкі цяжкіх нафтавых астаткаў, альтэрнатыўнай і аднаўляльнай сыравіны для лёгкіх і сярэдніх дыстылятараў (вугляродных фракцый). У далейшым яе можна выкарыстоўваць для вытворчасці высакаякаснага паліва і сыравіны для нафтахімічнага сінтэзу. Распрацоўваюць тэхналогію ў Інстытуце хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі.

Гэта тэхналогія можа быць нам цікавая для інвесціравання", - падкрэсліў Міхаіл Чучкевіч. У гэтым выпадку інстытуту трэба стварыць даччынную арганізацыю і перадаць ёй інтэлектуальную ўласнасць, якая павінна будзе прыносіць даход праваўладальніку. "Такі механізм выхаду на міжнародны рынак", - растлумачыў ён.

У цэлым венчурны фонд цікавяць праекты ў галіне альтэрнатыўнай і традыцыйнай энергетыкі, газавай і нафтавай хіміі, экалагічных тэхналогій, кампазітных матэрыялаў і тэлекамунікацый. "Мы актыўна працуем на тэрыторыі СНД, прыцягваючы лепшую міжнародную практыку і дапамагаючы выбраным намі арганізацыям станавіцца сучаснымі тэхналагічнымі лідарамі", - адзначыў кіруючы партнёр.

Венчурная кампанія на гэты час акумуліравала ў сваім партфелі 21 праект у розных краінах. Пад яе кіраваннем знаходзяцца праекты на агульную суму $235 млн.

Венчурны фонд прадстаўлены ў ЗША, Еўропе, Расіі і Ізраілі. Сярод яго заснавальнікаў - расійскія кампаніі і багатыя еўрапейскія сем`і. Фонд названы, згодна з Cleantech Group, лепшым фінансавым інвестарам 2012 года ў свеце.

4 красавіка 2013, Мінск
Андрэй Асфура - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/577/20376
Текущая дата: 05.11.2024