Белорусский портал в Казахстане

У прэзыдэнта Іраку інсульт



У прэзыдэнта Іраку Джаляля Талабані здарыўся інсульт, паведамляе агенцтва Асашыэйтэд прэс са спасылкай на прэс-сакратара прэзыдэнта.

Мэдыкі спрабуюць стабілізаваць яго стан. Лекары яшчэ ня вырашылі, ці будзе Талабані лячыцца ў Іраку або яго перавязуць за мяжу.

Між тым крыніцы агенцтва Рэйтэр ва ўрадзе краіны паведамляюць, што прэзыдэнт знаходзіцца ў «крытычным, але стабільным стане».

79-гадовага прэзыдэнта шпіталізавалі ў панядзелак у сувязі з «рэзкім пагаршэньнем здароўя».

Талабані быў абраны прэзыдэнтам Іраку ў 2005 годзе. У сакавіку 2009 абвясьціў аб тым, што больш ня будзе выстаўляць сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка дзяржавы і мае намер выйсьці на пэнсію. Аднак у лістападзе 2010 ён быў пераабраны прэзыдэнтам.

Радыё Свабода, 18 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/578/18443
Текущая дата: 08.07.2024