У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі падведзены вынікі міждзяржаўнага спецыяльнага комплексного мерапрыемства "Вышук", якое праводзілася 12—14 сакавіка на тэрыторыі краін СНД.
Як паведамілі ў МУС, у гэтыя дні супрацоўнікі органаў унутраных спраў Беларусі ва ўзаемадзеянні з замежнымі калегамі актывізавалі сумесную працу па вышуку абвінавачваных, якія схаваліся ад органаў, што вядуць крымінальны працэс; асуджаных, якія ўхіляюцца ад адбыцця пакарання або іншых мер крымінальнай адказнасці; асоб, зніклых без вестак; адказчыкаў і даўжнікоў па грамадзянскіх справах.
Для каардынацыі дзеянняў у Расію выязджалі групы супрацоўнікаў крымінальнага вышуку цэнтральнага апарату МУС Беларусі, мінскай міліцыі і абласных упраўленняў органаў унутраных спраў.
У выніку сумеснымі намаганнямі былі адшуканы 317 злачынцаў і 715 даўжнікоў (адказчыкаў) па грамадзянскіх справах. Устаноўлены лёс 144 без вестак зніклых асоб, ідэнтыфікавана 9 неапазнаных трупаў.
14 сакавіка супрацоўнікі крымінальнага вышуку Беларусі сумесна з калегамі з Вязьмы (РФ) затрымалі раней судзімага за разбой мужчыну, які хаваўся ад следства на тэрыторыі Расіі, за ўчыненне аналагічнага злачынства. Цяпер зламыснік чакае экстрадыцыі ў Беларусь.
Таксама ў ходзе правядзення аперацыі "Вышук" у Санкт-Пецярбургу затрыманы і зняволены пад варту мужчына, які ўчыніў згвалтаванне на тэрыторыі Беларусі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/578/20125
Текущая дата: 05.11.2024