Белорусский портал в Казахстане

Беларуская піяністка Вольга Сцяжко выступіла ў парыжскай зале Карто



Аб гэтым паведамілі з Пасольстве Беларусі ў Францыі.

Маладая беларуская піяністка Вольга Сцяжко выступіла ў зале Карто ў Парыжы.

Беларуская піяністка выканала творы Брамса, Дэбюсі, Пракоф`ева.

Арганізатарам канцэрта выступіла французская асацыяцыя Animata, якая займаецца падтрымкай маладых таленавітых выканаўцаў. Вольга Сцяжко з`яўляецца лаўрэатам першай прэміі Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Артура Рубінштэйна, першай прэміі Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Галіны Чёрны-Стафаньскай.

У канцэрце таксама ўдзельнічала грузінская піяністка Тамар Берая. Выступленне маладых выканаўцаў публіка сустрэла авацыямі.

На канцэрце прысутнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, а таксама супрацоўнікі пасольстваў Беларусі і Грузіі.

28 сакавіка 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/578/20172
Текущая дата: 05.11.2024