Прэзыдэнт Італіі і партыйныя лідэры пацярпелі няўдачу ў чарговым раундзе перамоваў наконт фармаваньня новага ўраду краіны.
Крызіс працягваецца з лютаўскіх парлямэнцкіх выбараў. Парлямэнт падзелены на тры блёкі, ніводны зь якіх няздольны самастойна сфармаваць кабінэт, а разам яны ня могуць прыйсьці да кампрамісу.
Прэзыдэнт папрасіў час для роздуму. Ня выключана, што ён прапануе па-за партыйны тэхнічны ўрад. Калі ўрад сфармаваць не атрымаецца, у Італіі пройдуць новыя парлямэнцкія выбары. Палітычны крызіс ускладняе эканамічную сытуацыю ў Італіі, якая церпіць ад рэцэсіі.
Радыё Свабода, 30 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/578/20232
Текущая дата: 05.11.2024