Белорусский портал в Казахстане

Разбурылі самы доўгі ўчастак Бярлінскай сцяны



У Германіі разабралі самы доўгі ўчастак Бярлінскай сцяны, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

На гэтым месцы плануюць пабудаваць дарогу да элітнага жылога комплексу.

Дэмантаж канструкцыі суправаджалі масавыя акцыі пратэсту. Мясцовыя жыхары настойвалі на захаванні гістарычнага помніка.

Справа ў тым, што на гэтым участку сцяны знаходзіцца своеасаблівая выстаўка пад адкрытым небам: у свой час сцяну размалёўвалі мастакі з усяго свету. Адным з іх быў Дзмітрый Урубель - ён стварыў тут сваю знакамітую карціну "Пацалунак Брэжнева і Хонэкера".

28 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/578/20318
Текущая дата: 05.11.2024