Белорусский портал в Казахстане

На беларуска-польскай і беларуска-літоўскай мяжы назіраюцца шматкіламетровыя чэргі з грузавых аўтамабіляў



Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, па стане на 15.00 9 снежня ў чарзе на ўезд у Беларусь на пагранпераходзе "Брузгі — Кузніца" стаялі 600 грузавікоў, "Бераставіца — Баброўнікі" — 500, "Казловічы — Кукурыкі" — 200.

Інфармацыйная кампанія мытнай службы Польшчы паведамляе, што час чакання перасячэння мяжы на пагранпераходзе ў Кукурыках складае 28 гадзін, у Баброўніках — 39, у Кузніцы — 40. Як зазначаюць у польскім ведамстве, такі ажыятаж характэрны для снежня і ўзнікае незадоўга да Ражаства.

Напружанае становішча назіралася ўчора таксама на беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску "Каменны Лог — Мядзінінкай". Паводе звестак Дзяржпагранкамітэта, на 15.00 на ўезд у Беларусь там стаялі 530 грузавікоў, на ўезд у Польшчу — 800.

Цяжкая сітуацыя тут узнікла 5 снежня, пасля таго як па падазрэнні ў атрыманні хабару былі затрыманыя 29 мытнікаў літоўскага пункта пропуску "Мядзінінкай". Паводле звестак Літоўскай нацыянальнай асацыяцыі грузаперавозчыкаў, прапускная здольнасць "Мядзінікая" пасля гэтага ўпала ў чатыры разы.

БелаПАН
Мінск, 10 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/580/18263
Текущая дата: 08.07.2024