Белорусский портал в Казахстане

У Вільні забіты Раман Вайніцкі



У Вільні знайшлі забітым старшыню Згуртаваньня беларускіх грамадзкіх суполак Літвы і клюбу «Сябрына» Рамана Вайніцкага.

Дырэктарка беларускай гімназіі імя Скарыны ў Вільні Галіна Сівалава распавяла карэспандэнту «Свабоды»:

«Раніцай яго знайшлі зьвязанага, замучанага ў падвале шматпавярховага дома, дзе ён жыў. Ён расказваў, што яму апошнім часам пагражалі, нават сядалі да яго ў аўто і пагражалі. Яго спачатку шукалі на працы, бо машына была каля дому, ключы ляжалі, а яго не было. Потым убачылі, што няма ключоў ад падвала».

Як паведаміла віленская паліцыя, «жудаснае забойства» было ўчыненае ў падвале шматпавярховага дому на вул. Капсу. Ахвяра была знойдзеная зьвязаная, з заклеенным ротам.

Паліцыя атрымала паведамленьне у 9.30 раніцы сёньня ад жонкі забітага, якая знайшла цела мужа, калі спусьцілася раніцай у падвал.

Паводле папярэдніх зьвестак, сьмерць сталася вынікам катаваньняў, на целе знойдзены сьляды фізічных катаваньняў.

Радыё Свабода, 6 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/582/19726
Текущая дата: 05.11.2024