Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Літва заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне ІКТ



Дакумент быў падпісаны 23 лістапада ў Вільнюсе, паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

Беларусь і Літва заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій і развіцця інфармацыйнага грамадства.

З беларускага боку міжурадавае пагадненне падпісаў намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Сяргей Несцяровіч, з літоўскага — міністр транспарту і камунікацый Элігіюс Масюліс.

Падпісаны дакумент накіраваны на развіццё і ўмацаванне эканамічнага, прамысловага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій.

Беларуская дэлегацыя таксама правяла перамовы з кіраўніцтвам ТЕО LТ — найбуйнейшага літоўскага аператара электрасувязі і Lietuvos pastas — прызначанага аператара паштовай сувязі Літвы, у ходзе якіх "абмеркаваны актуальныя пытанні далейшага развіцця супрацоўніцтва ў галіне электрасувязі і паштовай сувязі".

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/583/18020
Текущая дата: 06.10.2024