Белорусский портал в Казахстане

Народны артыст Беларусі М.Казінец будзе дырыжыраваць на канцэрце ў французскім Нансі



Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Парыжы.

Перспектывы беларуска-французскіх культурных сувязей абмеркаваны на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з дырэктарам Нацыянальнай кансерваторыі "Гранд Нансі" Жанам-Філіпам Наварам.

У час сустрэчы Жан-Філіп Навар праінфармаваў аб дзеючым на працягу апошніх некалькіх гадоў музычным праекце, у якім удзельнічаюць шэсць рэгіянальных кансерваторый трох краін - Францыі, Бельгіі і Германіі. У адпаведнасці з праектам штогод на базе адной з кансерваторый праходзіць сумесны фестываль з удзелам студэнцкіх аркестраў кожнага з шасці бакоў.

У 2013 годзе такі фестываль адбудзецца ў французскім горадзе Нансі. З улікам актыўнага супрацоўніцтва з Беларуссю па студэнцкіх абменах і арганізацыі сумесных музычных праектаў плануецца, што на фестывалі выступіць аркестр Нацыянальнай кансерваторыі "Гранд Нансі" пад кіраўніцтвам запрошанага беларускага дырыжора народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца. У праграме канцэрта запланавана выкананне твораў беларускага кампазітара Уладзіміра Кур`яна.

19 лютага 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/584/19497
Текущая дата: 05.11.2024