Белорусский портал в Казахстане

Чавэс ці то папраўляецца, ці то не



Чыноўнікі Вэнэсуэлы разышліся ў ацэнках здароўя прэзыдэнта Уга Чавэса.

Афіцыйныя асобы Вэнэсуэлы падаюць супярэчлівыя сыгналы аб стане здароўя прэзыдэнта гэтай краіны Уга Чавэса, у якога паўсталі ўскладненьні пасьля чарговай апэрацыі па выдаленьні ракавай пухліны.

Міністар камунікацый Эрнэста Вільегас заявіў, што Чавэс ідзе на папраўку, хоць яго стан застаецца «далікатным». Раней паведамлялася, што пасьля апеэрацыі ў прэзыдэнта была дыягнаставана лёгачная інфэкцыя.

«Яго агульны стан здароўя палепшыўся ў апошнія дні», — адзначае Вільегас ў заяве, зачытаным па радыё і тэлебачаньні краіны.

Аднак былы віцэ-прэзыдэнт Эліяс Яўа, які займаў гэты пост да кастрычніка, сказаў, што Чавэс «змагаецца за жыцьцё».

«Сытуацыя складаная і далікатная, але гэта праўда, што Уга Чавэс змагаўся і працягвае змагацца за сваё жыцьцё», — заявіў Яўа.

З-за хваробы Чавэса была адкладзеная яго інаўгурацыя на чацвёрты тэрмін. Нацыянальны сход прыняў закон аб наданьні прэзыдэнту неабходнай яму адтэрміноўкі. Новая дата прыняцьця прысягі невядомая.

Апазыцыя выступала супраць адтэрміноўкі інаўгурацыі.

Радыё Свабода, 14 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/589/18925
Текущая дата: 05.11.2024